паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 снежня начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін.

Паводле яго слоў, у перадсвяточныя і святочныя дні супрацоўнікі міліцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, «асабліва ў навагоднюю ноч у месцах масавых мерапрыемстваў». На гэтых пляцоўках будзе ўстаноўлена агароджа з 58 пунктамі пропуску. Забаронена праносіць рэжучыя, колючыя і іншыя небяспечныя прадметы, хатнія жывёлы.

З 20.00 31 снежня будзе абмежаваны рух і паркоўка транспарту
на завулку Канатны каля гасцініцы «Планета», на вуліцы Мельнікайтэ ад вул. Дзімітрава да вул. Заслаўскай, на пляцоўцы каля Палаца спорту, ад Нямігі да праспекта Незалежнасці, а таксама на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі і ў месцах раённых мерапрыемстваў.

Паводле слоў першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Тулая, працаўнікі ўпраўлення будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў перыяд правядзення навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Ужо праверана бяспека 1 тыс. аб’ектаў. Будзе арганізавана дзяжурства на навагодніх мерапрыемствах у дзіцячых садках, школах, пазашкольных установах. «Хачу нагадаць кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый пра адказнасць за забеспячэнне бяспекі пры правядзенні феерверкаў і фаер-шоу», — сказаў Тулай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?