Сітуацыю вакол грамадзянак Украіны Іны Шаўчэнкі, Аксаны Шачко і Аляксандры Нямчынавай каментуе былы амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бяссмертны.

-- З'явілася навіна пра тое, што дзяўчат учора захапілі ў Мінску на вакзале і, пасля шматлікіх пагроз і здзекаў, высадзілі ў Гомельскай вобласці ў лесе. Якая можа быць рэакцыя цяперашняй украінскай дыпламатыі і як гэта можа паўплываць на міждзяржаўныя адносіны?

- Увогуле такія рэчы не могуць праходзіць бясследна ў цывілізаваных краінах, прычым як з аднаго, так і з другога боку. Але мне вельмі цяжка нешта казаць пра рэакцыю цяперашніх уладаў Украіны з нагоды парушэння правоў грамадзян Украіны на тэрыторыі і за межамі тэрыторыі Украіны. У самой Украіне ёсць праблемы з правамі чалавека. Гэта ўчора было ў чарговы раз пацверджана падчас правядзення саміту Украіна -- ЕС, дзе і прэзідэнт Еўрасаюза Херман ван Рампей, і прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу акцэнтавалі ўвагу на тым, што ёсць праблемы з правасуддзем, з правамі чалавека, з свабодай сродкаў масавай інфармацыі.

-- А адносна рэакцыі грамадзянскай супольнасці, апазіцыі, простых украінцаў - чаго можна чакаць?

-- Што тычыцца стаўлення грамадзянскай супольнасці Украіны, лідэраў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі -- то Лукашэнка ўжо даўно сам сабе выставіў дыягназ. Усё, што ён робіць, усё, што адбываецца ў Беларусі, усё гэта знаходзіцца па-за межамі чалавечага разумення сітуацыі і нейкіх чалавечых крокаў і дзеянняў. І гэты

пратэст, які дзяўчыны дэманстравалі, якраз ёсць пратэст супраць парушэнняў правоў чалавека, якія паўсюль дэманструюцца ў Беларусі рэжымам Лукашэнкі.
І тут вось у чым справа: калі б украінская ўлада ацэньвала рэжым Лукашэнкі так, як яго ацэньвае грамадзянская супольнасць, вядома, тады б можна было чакаць, што ўлада будзе абараняць правы чалавека, абараняць у выпадках, калі хтосьці парушае гэтыя правы. Але ў гэтай сітуацыі, я думаю,
сёння ў Маскве, дзе сустрэнуцца два прэзідэнты, яны не будуць надаваць увагу гэтаму выпадку
, я яшчэ раз кажу,
яны яшчэ пакуль не блізняты ў сваіх дзеяннях, але тое, што сімптомы Лукашэнкі ў Беларусі бачныя ва ўладаў Украіны, гэта відавочна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?