21 снежня 2011 года прайшла прэс-канферэнцыя кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Віктара Януковіча.

Журналіст спытаў яго: вы кажаце, маўляў, у краіне грошай няма, а вы арандуеце верталет за мільён даляраў у фірме свайго сына і наогул шыкоўна жывяце. Януковіч пахадзіў вакол ды побач, кшталту, я працую так шмат, што нават сплю па 3 гадзіны, у мяне на забавы часу няма, мне ўсё роўна, што вы тут кажаце, а нарэшце прыпячатаў: «Я вам не зайздрошчу».

Маўляў, я вам не зайздрошчу і вы мне не зайздросціце. Але жарт быў двухсэнсоўны, і вялікага смеху ў аўдыторыі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?