«У пасольства Украіны прэтэнзій да міліцыі няма, з іх боку таксама не паступала ніякіх пісьмовых заяваў паводле стану на той час, калі ўкраінскі консул пакінуў Ельскі РАУС. Праверачныя захады цяпер праводзяцца супрацоўнікамі міліцыі, але на падставе таго, што нам стала вядома пра нібыта ўчыненае правапарушэнне — гэта ўчора стала вядома з інтэрнэту. Учора было адпаведнае рэагаванне, выязджала аператыўна-следчая група. У рамках таго, што нам стала вядома, зараз праводзяцца адпаведныя праверачныя меры», — заявіў Шалькевіч.

Лідар суполкі Femen Ганна Гуцал рэагуе на падзеі па-жаночаму эмацыйна: «Я разумею, што патрабаваць завесці крымінальную справу ў краіне, дзе няма права ў прынцыпе, гэта нерэальна. Мы будзем патрабаваць ад МЗС Украіны пісаць дыпламатычную ноту. Мы будзем патрабаваць ад міжнароднай супольнасці ўводзіць міжнародныя санкцыі, але не эканамічныя, бо не трэба, каб пакутаваў беларускі народ. Пісаць заявы?! Куды мы будзем пісаць заявы? У КДБ ваш? Гэта не мае сэнсу!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?