21 снежня савет рэспублікі даў згоду на прызначэнне Лідзіі Ярмошынай старшынёй Цэнтравыбаркама.
Указ прэзідэнта № 575 аб прызначэнні быў падпісаны 13 снежня.

Прадстаўляючы Ярмошыну, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей адзначыў, што

«яна заўсёды была на людзях, асабліва ў перыяд важных палітычных кампаній»
. «Мы бачылі яе адказны падыход да справы, канкрэтныя вынікі яе напружанай працы», — сказаў ён.

Па словах Макея, Ярмошына мае самы вялікі ў краіне вопыт арганізацыі выбарчых кампаній. Пад яе кіраўніцтвам праведзена чатыры кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, тры — у нацыянальны сход, тры — па выбарах прэзідэнта і два рэспубліканскіх рэферэндуму.

Як заявіў Макей, Ярмошына ўнесла вялікі асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы ў Беларусі.

Лідзія Ярмошына працуе ў складзе Цэнтрвыбаркама з 1992 года, на пасадзе старшыні — з 1996 года.

Выступаючы перад сенатарамі падчас ўзгаднення прызначэння, Лідзія Ярмошына адзначыла:

«Чым добрая гэтая працэдура? З аднаго боку, яна вельмі хвалюючая, з другога боку — столькі добрага пра сябе пачуеш толькі на ўласных хаўтурах.
Пры гэтым музыка будзе іграць, але ты яе не пачуеш».

Разважаючы пра тое, чаму

ўвесь цяперашні склад Цэнтравыбаркама з’яўляецца неўяздным у краіны ЕС
, Ярмошына заявіла: «Выбары — гэта спосаб перадачы ўлады. Калі ўлада не перадаецца ў рукі, няўгодныя для уплывовых донараў АБСЕ і Еўрасаюза, то астракізму падвяргаецца орган, фармальна адказны за правядзенне выбараў, г.зн. Цэнтравыбаркам».

Па словах Ярмошынай, ЦВК «навучыўся супрацьстаяць любым формам ціску, у тым ліку міжнароднага, і ў далейшым будзе дзейнічаць з пазіцыі здаровага сэнсу ў інтарэсах выбаршчыкаў нашай краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?