Вядомы сваёй выкшталцонай нацыянальнай стылістыкай фолк-гурт «Guda» прадставіў кліп па песню «За горэю крэмянэю». Глядач пабачыць тутэйшы архаiчны вобраз русалкі — ахоўнага духу нівы, сведчаць стваральнікі кліпа.

У Беларусi распавядалі пра русалак не як пра маладзіц з рыбінымі хвастамі
, а як пра прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзенне, якія з’яўляліся ў часе красавання, налівання збажыны, а зьнікалі ўвосень, зімою.
Русалкі — не толькі ахоўніцы жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць палеткі. Яны былі ўвасабленнем самога поля, яго жыццядайнай сілы.
(Якія блізкія словы — жыта і жыццё.)

Калі зжыналі поле, паміраў і яго дух. Каб на новае лета нарадзіцца ізноў. Гэтае незвычайна прыгожае міфалагічнае ўяўленне і ўвасоблена ў кліпе. Усе ролі ў ім выканалі спявачкі гурту «Guda». Русалку сыграла Вольга Тарасевіч.

Традыцыйную песню «За горэю крэмянэю» апрацаваў аранжыроўшчык і кампазітар Сяргей Воўк. Вакалісткам (а гурт зазвычай спявае традыцыйныя песні, а капэла) гэтым разам дапамаглі музыкі Ігар Сацэвіч і Аляксандр Сапега (джазавы гурт «Яблычная гарбата»), гітарыст Аляксандр Акульчык.

Здымачная група на чале з Палінай Пастушэнка здолела стварыць на архаічную песню надзвычай сучасны і густоўны кліп.

«За горэю крэмянэю» — частка «Русальнага праекту», які «Guda» распачала «Русальнай фотасесіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?