Паводле інфармацыі газэты «Недвижимость Беларуси» кошт аднаго квадратнага мэтру менскай аднапакаёўкі складае на сёньня 1 520 даляраў. Рост у параўнаньні зь мінулым тыднем склаў 55 даляраў.
Такім чынам, сярэдні кошт стандартнай аднапакаёвай кватэры ў сталіцы падвысіўся на 1 680 даляраў. Найтаньнейшыя квадратны мэтар у чатырохпакаёвых кватэрах – 1 151 даляр (+25 даляраў супраць мінулага тыдню).
0
0
0
0
0
0