Валанцёры хрысціянскага руху Святога Мікалая заахвочваюць да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з яе ідэяй, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

Для таго, каб падарункі былі прыкладна аднолькавымі, арганізатары акцыі просяць кожнага, хто хоча стаць святым Мікалаем, выбіраць для падарунка нейкія канцылярскія тавары (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы і г.д.) і штосьці салодкае. Акрамя таго, кожнаму, хто хоча павіншаваць дзіця, мы прапануем напісаць ліст ад імя святога Мікалая.

Сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны выхаванцам з дзіцячых дамоў і дзецям з бедных сем’яў на свята Божага Нараджэння. Акрамя падарункаў вы можаце далучыцца да акцыі праз любыя іншыя ахвяраванні (напрыклад, грошы, сродкі гігіены, цацкі, салодкае, новыя цёплыя дзіцячыя шкарпэткі і інш.)

Падарункі прымаюцца да 23 снежня.

Калі вы маеце пытанні па правядзенні акцыі ці жадаеце прыняць у ёй удзел, можаце напісаць нам на [email protected]Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript альбо звярнуцца па тэлефонах:

+375 29 962 20 19, +375 29 299 72 41 а. Аляксандр.

Жадаючыя могуць атрымаць электронны варыянт плаката акцыі і лісток практычных парадаў для яе правядзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?