З Мінска падчас аперацыі "Нелегал", якая праводзілася ў сталіцы 20—22 снежня, дэпартавана 19 іншаземцаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

За трое сутак супрацоўнікі мінскай міліцыі правялі комплексную адпрацоўку рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый і прыватнага жылля, дзе незаконна жылі грамадзяне іншых дзяржаў.

Падчас рэйдаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 229 чалавек.
61 з іх — жыхары Мінска, якія далі жыллё незаконным мігрантам, дзевяць — работнікі арганізацый горада, якія прымаюць іншаземцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?