Сёння каля 10-й раніцы абвалілася сцяна дома па вуліцы Савецкай, 68 у Брэсце, паведамляе «Брестская газета».

Па словах галоўнага дзяржінспектара Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ Уладзіміра Касенчука, працы на гэтым аб’екце цягам некалькіх дзён праводзіла арганізацыя «БелБудСтрой». Агароджа на месцы працаў стаяла, сігнальныя знакі былі.

У выніку абвальвання сцяны ў бок вуліцы Савецкай агароджа ўпала і прыціснула пажылую жанчыну.

Брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца, канстатавала яе смерць.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС.

Фота з месца здарэння на партал Tut.by даслаў Уладзімір Сярко. Ён стаў сведкам таго, што здарылася: «Экскаватар валіў сцяну, якая праз бэлькі перакрыцця пацягнула за сабой фасад будынка.

Па гэтай вуліцы ўвесь час гуляюць дзеці.
Сцяну не ўтрымала нават агароджа. Здзіўляе, што памерлага чалавека нават не накрылі, хоць прайшло ўжо больш за дзве гадзіны».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?