Міністр замежных справаў Польшчы накіраваў адмысловы ліст са святочнымі віншаваннямі палітвязням у Беларусі.

Ліст скіраваны зняволеным экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэю Саннікаву і Міколу Статкевічу, а таксама праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Радаслаў Сікорскі падкрэслівае ў віншаваннях значнасць апазіцыйнага руху і тое, што гэтая дзейнасць нясе надзею іншым беларусам.

Аналагічныя лісты адпраўленыя некалькім дзясяткам іншых апазіцыянераў у Беларусі, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, а таксама сваякам палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?