Непраўладны Саюз беларускіх пісьменнікаў замовіў сацыялагічнае апытанне, па выніках якога высветлілася: 82% чытаюць кнігі па-расейску і толькі 13,8% — па-беларуску. Пры гэтым 70% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка.

Кнігі незалежных выдаўцоў можна знайсці на кірмашах, сустрэчах з чытачамі ды ў інтэрнэце.

Кнігі незалежных выдаўцоў можна знайсці на кірмашах, сустрэчах з чытачамі ды ў інтэрнэце.

Чаму такія вынікі?

З аднаго боку,

дзяржава імкнецца кантраляваць сферу беларускага кнігагандлю праз механізмы ліцэнзіяў, выдавецкіх планаў і цэнзуры;
яна не аслабляе падаткі, не дае інвестыцыяў, дзічыцца найновых сродкаў камунікацыі, выдання і распаўсюду кніжнай прадукцыі;
паўсюль тут пануюць бюракратыя, адсутнасьць ведаў, густу і матывацыі
. Больш за тое,
улады задзейнічалі адміністрацыйны рэсурс, каб аддаліць ад людзей сапраўдную нацыянальную літаратуру — як класічную, так і сучасную, — падмяніць яе ідэалагічнай графаманіяй,
паралізаваць працу нелаяльных пісьменнікаў і прыватных выдаўцоў.

Акром таго, у краіне

не распрацаваныя нацыянальныя праграмы папулярызацыі чытання, зруйнаваныя перакладчыцкая школа і інстытут літаратурных крытыкаў.
Распаўсюдам літаратуры па-за межамі краіны займаюцца, як могуць, Мінкульт і МЗС. Паўсюль галеча, неўладкаванасьць: работнікі культуры ў сталіцы і рэгіёнах выбіваюцца з апошніх сіл, атрымліваючы мізэрныя заробкі за сваю працу;
у дзіцячыя садкі бацькам даводзіцца несці свае кніжкі,
бо іх настойліва просіць аб гэтым адміністрацыя, — гэта мела месца нават у часы беларускага «эканамічнага цуду».

Пры гэтым

на дзяржаўным узроўні мовай зносінаў у сферы культуры, як і ва ўсіх іншых, застаецца пераважным чынам расейская.

З другога боку,

беларускія чытачы апынуліся ў палоне расейскіх выдаўцоў,
якія свабодна пачуваюцца на нашай тэрыторыі. Адбылося гэта дзякуючы моўнаму фактару, моцным сувязям на ўзроўні «метраполія-правінцыя», наяўнасці вялікіх грошай ў расейскіх літаратурных холдынгаў, неаслабнай падтрымцы расейскай (і расейскамоўнай) літаратуры з боку розных інстытутаў, у тым ліку мас-медыя, якія транслююцца на тэрыторыі Беларусі. Да таго ж
расейскія выдавецкія групы могуць задаволіць чытацкі попыт на ўсе жанры масавай літаратуры, якая зараз дамініруе ва ўсім свеце, маюць рэзэрвы для якасных перакладаў замежных твораў розных узроўняў на сваю мову, спрытна друкуюць розныя даведнікі і энцыклапедыі.
У гэтых варунках нядзіўна, што многія беларускія прыватныя кнігавыдавецтвы дзейнічаюць як расейскія філіі, а маладыя пісьменьнікі Беларусі вырашаюць пытаньне з моваю сваіх кніг на карысьць расейскай і адпраўляюць свае рукапісы ў Маскву і Санкт-Пецярбург.

Гэтую прыкрую сітуацыю можа змяніць толькі стварэнне эканамічна незалежнай дзяржавы ў нацыянальных формах — ўсё астатняе беларуская літаратура зробіць сама. Як магутная рака, на берагох якой нарэшце зруйнавалі хімічныя прадпрыемствы.

* * *

Глядзіце таксама: блог Паўла Абрамовіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0