Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу
Рост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на ўзроўні 5–5,5%, прадукцыі прамысловасці — 6–7%, экспарту тавараў і паслуг — 11,6–12,3%. Чакаецца прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў аб’ёме 3,7 млрд. долараў.
Мяркуецца, што рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2012 годзе павінны павялічыцца на 3–3,5%.
Устаноўлены «дакладныя і канкрэтныя мэты
Прагназуецца, што стаўка рэфінансавання на канец 2012 года складзе 20–23% гадавых пры росце спажывецкіх цэн на 19–22%, патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 17–23% і складуць 40% да ВУП.