Дырэктар Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя Генадзь Бычко ўручае медаль Івану Вярбіцкаму.

Дырэктар Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя Генадзь Бычко ўручае медаль Івану Вярбіцкаму.

 Дырэктар Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя Генадзь Бычко ўручае медаль Марыі Беляновай.

Дырэктар Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя Генадзь Бычко ўручае медаль Марыі Беляновай.

«Мінула крыху больш як 94 гады пасля Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі ў Расіі. Яе ідэі горача падтрымалі рабочыя і сяляне ўсяго свету». (...) «Сёння неадназначна ацэньваюць падзеі 1917 і наступных гадоў. Але факт застаецца фактам. Ідэі марксізму-ленінізму жывуць і маюць сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце». (…) «Паслядоўнымі прапагандыстамі вучэння У. І. Леніна з’яўляюцца камуністы, у тым ліку і члены Карэліцкай раённай партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, якія вучаць маладое пакаленне патрыятызму, павазе да гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны, працоўнай і грамадскай актыўнасці».

Калі б не згадка пра «крыху больш як 94 гады», можна было б падумаць, што гэта цытаты з савецкай газеты эпохі брэжнеўскага застою. Аднак не. Гэта фрагменты артыкула, прысвечанага падзеі з жыцця Карэліцкай раённай арганізацыі пралукашэнкаўскай кампартыі, сябрам якой на днях уручылі ленінскія юбілейныя медалі, зробленыя ў Расіі па ініцыятыве КПРФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?