Украінскі жаночы рух Femen правядзе наступную акцыю ў Беларусі ў тым жа або пашыраным складзе, заявіла лідар арганізацыі Ганна Гуцол у ходзе
«Я размаўляла з дзяўчатамі, яны сказалі, што гатовы зноў ехаць у Беларусь.
Таму, калі штат будзе мяняцца, то толькі якасна»,— напісала Гуцол.
Разам з тым яна не змагла адказаць, як дзяўчаты маюць намер засцерагчы сябе ад небяспекі падчас прыезду ў Беларусь,
паколькі Femen яшчэ не мае дакладнага плана наступнай акцыі.«Мы будзем зыходзіць з тых праблем, з якімі сутыкнуліся, будзем прыдумваць меры бяспекі», — сказала яна.
Раніцай 19 снежня актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аляксандра Нямчынава і Аксана Шачко Ma href=«http://nn.by/?c=ar&i=65381» target=«_blank»>правялі перформанс каля будынка КДБ у Мінску. Агаліўшыся па пояс, дзяўчаты на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners («Свабоду палітычным зняволеным») і «Жыве Беларусь!». Гэты ж лозунг «Жыве Беларусь!» яны скандавалі. Акцыя была прымеркавана да гадавіны разгону апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, удзельнікі якой былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
Вечарам невядомыя людзі затрымалі дзяўчат на Усходнім аўтавакзале Мінска, адкуль яны планавалі адправіцца ў Гомель. Паводле слоў актывістак Femen, пры затрыманні ў іх адабралі мабільныя тэлефоны і дакументы. Затым іх вывезлі ў лес, дзе пагражалі і ўсяляк здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галовы зялёнкай, абрэзалі валасы, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру. Украінкі сцвярджаюць, што іх выкінулі з машыны голымі ў лесе, адкуль яны, блукаючы, дабраліся да найбліжэйшай вёскі Бекі ў Ельскім раёне, дзе звярнуліся за дапамогай да мясцовых жыхароў.