Афіцыйны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян Беларусі з Раством Хрыстовым, якое частка грамадства святкуе заўтра, 25 снежня.

У віншаванні гаворыцца:

«Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

На працягу двух тысячагоддзяў гэта свята з’яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Бой калядных званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы,

натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць спрадвечны сэнс евангельскіх запаведзей, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.

Раство — гэта ўрачысты час для кожнай сям’і, сімвал яднання любячых бацькоў і шчаслівых дзяцей. Толькі ў асяроддзі блізкіх чалавеку дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай любові і бескарыслівага клопату. Дык давайце навучымся шанаваць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей, адорваючы іх сваім душэўным цяплом. Няхай Віфлеемская зорка азарае ваш шлях, напаўняючы святлом кожнае імгненне жыцця.

Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка@

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?