Па словах відавочцаў, Сяргей, як і іншыя фатографы, займаўся сваёй працай — здымаў мерапрыемства.
Да яго падышоў
невядомы мужчына, які на падвышаных танах і з нецэнзурнай лексікай пачаў «наязджаць» на фатографа, бо той, маўляў, паставіў свой ​​заплечнік на праезную частку.

Сяргей папрасіў перавесці размову ў спакойны тон і не грубіяніць.

«Невядомым мужчынам» апынуўся даволі вядомы Максім Грышчанка — маёр (намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС).

Шэлега адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

***

Калегі Сяргея зазначаюць, што яго выпусцілі з пастарунка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?