У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 24 снежня мінскае «Дынама» перамагло лідара Заходняй канферэнцыі і ўсяго рэгулярнага першынства СКА з Санкт-Пецярбурга з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). На гульні прысутнічала 15.086 гледачоў.

Шайбы закінулі: Яраслаў Обшут (16.10, 5×4, пас — Тэему Лайне), Аляксандр Паўловіч (23.59, пас — Аляксандр Кітараў), Андрэй Стась (57.19, 4×6, у пустыя вароты).

Пасля 36 гульняў «Дынама» з 63 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы
(16 перамог у асноўны час і 5 па булітах, 10 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайбаў 101–83).

Заключны матч дамашняй серыі «Дынама» правядзе 26 снежня з «Атлантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?