Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый Мінска склала 3 млн. 197,2 тыс. рублёў, што на 6,9% больш, чым у кастрычніку 2011 года (2 млн. 992 тыс.). Такія звесткі абнародавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Інфляцыя за лістапад склала 8,1%.

Максімальная сярэдняя заработная плата ў лістападзе была ў работнікаў фінансавай дзейнасці — 5 млн. 437,8 тыс. рублёў, мінімальная — у работнікаў гасцініц і рэстаранаў (2 млн. 147,7 тыс. рублёў).

У прамысловасці сярэдняя зарплата ў Мінску склалася на ўзроўні 3 млн. 220,9 тыс. рублёў, будаўніцтве — 3 млн. 328,2 тыс., гандлі, сферы рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 3 млн. 131,5 тыс., на транспарце і ў сферы сувязі — 3 млн. 354,9 тыс., у арганізацыях па аперацыях з нерухомасцю, арэндзе і прадастаўленні паслуг спажыўцам — 3 млн. 902,9 тыс., адукацыі — 2 млн. 122,8 тыс., ахове здароўя і сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг — 2 млн. 247,2 тыс., у сферы прадастаўлення камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг — 3 млн. 244 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?