photo.bymedia.net photo.bymedia.net

photo.bymedia.net photo.bymedia.net

У пятніцу і суботу — 30 і 31 снежня — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег з дажджом. У асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў пятніцу і суботу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

31 снежня слупок тэрмометра месцамі апусціцца да мінус 5 градусаў марозу.

У навагоднюю ноч паўднёва-заходні і заходні вецер зменяцца паўночным, падмарозіць.

Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.

Тэмпература можа апусціцца да 7–9 градусаў марозу.
На дарогах узмоцніцца галалёдзіца, таму кіроўцам трэба быць асабліва ўважлівымі.
Паводле папярэдняга прагнозу, у Мінску ў навагоднюю ноч чакаецца 3–5 градусаў марозу, днём ад мінус 2 да 0 градусаў.
Выпадзе невялікі снег. За апошнія 30 гадоў снег адсутнічаў у Мінску ў 1990-м, 1995-м, 2005-м і 2007-м гадах.
Самай снежнай была навагодняя ноч у 2002 г., калі вышыня снегу сягала 29 см.
Самая марозная навагодняя ноч на тэрыторыі Мінска была ў 1941 г. (мінімальная тэмпература склала мінус 29,8 градуса).

Самая некамфортная навагодняя ноч прыпала на 1979 год (мінімальная тэмпература склала мінус 23 градусы, дзьмуў моцны паўднёва-ўсходні вецер).

Самая цёплая святочная ноч за апошнія 20 гадоў прыйшлася на 2007 год, калі тэмпература не апусцілася ніжэй за плюс 3 градусаў, ішоў праліўны дождж.

У нядзелю, 1 студзеня, тэмпература складзе ад мінус 5 да 2 градусаў цяпла, месцамі ўначы да 7–9 градусаў марозу. Месцамі чакаецца невялікі снег, на дарогах галалёдзіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?