Цяпер мінчане маюць магчымасць глядзець болей матчаў Кантынентальнай хакейнай лігі: у сетцы найбуйнейшага сталічнага аператара кабельнага тэлебачання МТІС з’явіўся новы спецыялізаваны хакейны канал КХЛ ТВ.

Вяшчальная сетка тэлеканала ўключае ў сябе як прамыя трансляцыі матчаў чарговага гульнявога дня Чэмпіянату КХЛ, так і паказ найбольш цікавых матчаў мінулых гадоў, інфармацыйна-аналітычныя і навінавыя праграмы, інтэрв’ю з зоркамі КХЛ і ветэранамі хакея, тэматычныя праграмы, прысвечаныя савецкаму хакею.

Тэлеканал КХЛ таксама ажыццяўляе паказы такіх эксклюзіўных падзей, як Матч Зорак КХЛ, а таксама перадсезонных турніраў і гульняў іншых чэмпіянатаў.

KHL TV channel можна знайсці на 50-м канале (частата 703.25).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?