Расійская спявачка Ала Пугачова пасля дзесяці гадоў сумеснага жыцця афіцыйна ўзяла шлюб з эстрадным артыстам Максімам Галкіным. Букет, які, згодна з звычаем, кідала маладая, злавіла сяброўка яе ўнука.
Цікава, што вяселле поп-дзівы, факты жыцця якой заўжды прыцягваюць увагу часткі публікі, адбылося 24 снежня, у дзень вялікіх антыпуцінскіх пратэстаў у Маскве.
«Спадзяюся, вяселле з Максімам апошняе для мяне», — сказала папулярная ў Расіі спявачка. Раней яна была замужам за нашмат маладзейшага за яе Філіпа Кіркорава. Увогуле, гэта далёка не другі яе шлюб, а пяты.
У Галкіна гэта першы шлюб. Вянчання не было, бо Галкін не праваслаўны. Прозвішча мужа Пугачова не брала.
Нявеста была ў белых сабалях. А жаніх быў у сабалях карычневых.
Нявеста была ў белых сабалях.
Спявак Мікалай Баскаў выконваў на вяселлі ролю тамады.
А жаніх быў у сабалях карычневых.
Дачка Пугачовай Крысціна Арбакайтэ.
Былы муж Філіп Кіркораў таксама прыехаў павіншаваць.
Уладзімір Вінакур.