К Слонімскім раёне перакулілася Audi. Загінуў нецвярозы кіроўца. Фота Gaigrodno.by.

К Слонімскім раёне перакулілася Audi. Загінуў нецвярозы кіроўца. Фота Gaigrodno.by.

У Столінскім раёне па віне нецвярозага кіроўцы загінула 20-гадовая пасажырка. Фота Auto.onliner.by.

У Столінскім раёне па віне нецвярозага кіроўцы загінула 20-гадовая пасажырка. Фота Auto.onliner.by.

Аварыя на дарозе Гродна-Мінск. Нецвярозы кіроўца ацалеў, а яго пасажырка была параненая. Фота Auto.onliner.by

Аварыя на дарозе Гродна-Мінск. Нецвярозы кіроўца ацалеў, а яго пасажырка была параненая. Фота Auto.onliner.by

ДАІ Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў пачалі публікаваць спісы кіроўцаў, затрыманых і пакараных за кіраванне аўто ў нецвярозым стане. Неўзабаве да іх могуць далучыцца мінскія калегі, а ў перспектыве і астатнія рэгіёны.

Пакуль тое, спынімся падрабязней на «чорных спісах», якія ўжо дзейнічаюць і параўнаем іх.

ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці прапануе наведнікам свайго сайта самастойна атрымаць звесткі пра асобаў, прыцягнутых да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне аўто ў нецвярозым стане. Пераліку прозвішчаў і фотаздымкаў парушальнікаў тут няма. Каб атрымаць інфармацыю пра парушальніка, неабходна запоўніць палі ў невялікай электроннай анкеце, пазначыўшы прозвішча, імя, імя па бацьку і дакладную дату нараджэння імавернага парушальніка. Пакуль што магчыма атрымаць звесткі пра парушальнікаў па стане на 7 снежня 2011 года, аднак ДАІ абяцае пашырыць базу.

ДАІ Магілёўскага аблвыканкама публікуе ў адкрытым доступе не толькі імя і прозвішча кіроўцаў, але і іх фотаздымкі, а таксама месца пражывання (горад, раён вобласці. У адрозненне ад гродзенскага вопыту, магілёўскі спіс не абмяжоўваецца кіроўцамі, якіх затрымалі за рулём у нецвярозым стане. У яго трапляюць і тыя, хто перадаў кіраванне аўто нецвярозаму, а таксама тыя, хто адмовіўся ад праходжання праверкі на стан цвярозасці.

На сёння спіс папоўнены жыхарамі рэгіёна, якія патрапілі пад вышэйпералічаныя крытэры на працягу першай дэкады снежня 2011 года. Ён налічвае 121 чалавека, з іх 6 — жанчыны.

Публікацыя спісу прымеркаваная да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Спыні бяду», скіраванай на папярэджанне ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў.

Тры п’яныя аварыі: двое загінуўшых, двое пацярпелых

Сур’ёзнасць праблемы нецвярозых кіроўцаў на дарогах Беларусі яшчэ раз пацвердзілася ў гэтыя выхадныя. Вось некалькі трагічных прыкладаў.

У Слонімскім раёне нецвярозы 22-гадовы кіроўца на Audi не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўто перакулілася ў кювеце. Малады чалавек не быў прышпілены рамянямі бяспекі, ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

Раней ён быў пазбаўлены права кіравання за кіраванне ў нецвярозым стане, тэрмін забароны яшчэ не скончыўся.

У Столінскім раёне па віне нецвярозага 21-гадовага кіроўцы загінула 20-гадовая дзяўчына. Другая пасажырка, яе аднагодка, атрымала раненні. Малады чалавек не справіўся з кіраваннем, ягоная Volvo ўрэзалася ў дрэва і перакулілася. Ніхто ў аўтамабілі не быў прыхпілены рамянямі бяспекі.

На дарозе Гродна-Мінск нецвярозы 31-гадовы кіроўца Seat Ibiza не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўто вылецела з дарогі і з’ехала ў кювет. Мужчына не пацярпеў. А ягонай 20-гадовай пасажырцы спатрэбілася дапамога медыкаў.

Кіроўца ў 2004 годзе быў пазбаўлены пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане і з таго часу не аднаўляў дакумент.

Страшная статыстыка

За 11 месяцаў 2011 года супрацоўнікі ДАІ затрымалі каля 49300 нецвярозых вадзіцеляў, з якіх каля 5000 затрымалі паўторна на працягу года. Гэтых кіроўцаў чакае ўжо прыцягненне да крымінальнай адказнасці.

За гэты час па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 781 ДТЗ, у іх 186 чалавек загінулі і 910 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?