Сярэдні заробак на Мінскім аўтамабільным заводзе напрыканцы году ў сярэднім — 4 мільёны», — дэкламуе напрэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі галоўны рэдактар газеты «Автозаводец» Юрый Дудзінаў.
Еўрарадыё вырашыла пашукаць такі заробак на МАЗе.
Ля прахадной МАЗа ў гадзіну дня не вельмі людна. Хто здымае грошы ў банкамаце, нехта кіруецца на абед. У працоўнага, які паліць на ганку пытаю: «Якія цяпер умовы працы?» Той спачатку пужаецца. Маўляў, адкажаш — а заўтра звольняць. Але пасля расказвае.
«Колькі заробіш:2,5 — 3 мільёны. Для завода гэта мала. Добра, каб пяцёрку давалі.Кошты скачуць, а заробак — не. Адно прыбяруць — іншае падымуць», — адказвае Мікалай — мужчына гадоў
За ім бачу зусім маладога хлопца — гадоў 19. Андрэй працуе ў электратакарным цэху.
«Плацяць недзе 2,5 мільёны. Я працую тут не больш за год. Мне хапае», — кажа хлопец.
На працу пасля абеду вяртаецца працоўны з канвееру. На заводзе ён збірае кабіны для машын.
«Мы збіраем кабіны асобна ад рам. Плацяць 2,5 і вышэй.Гэта да часу залежыць, колькі працуеш, там надбаўкі за стаж».
Мужчына працуе на МАЗе два гады. Кажа, што за паўгода заробак яму паднялі на 13%.
Каля яго сустракаю інжынера па ахове працы. І ён таксама не мае агучаных 4 мільёнаў.
«Цяпер глядзяць, якая адукацыя, колькі адпрацаваў на МАЗе. Крызіс моцна ўдарыў. Заробак, шчыра, не вялікі. 2,3 мільёны. Гэта ў звычайнага інжынера. Працоўныя больш атрымоўваюць».
Сярод 10 апытаных знаходзяцца два працоўныя, якія маюць 4 мільёны за месяц. Адзін з іх працуе ў цэху платформ. Крызіс, кажа, ударыў не моцна.
«Я б не сказаў, што ўдарыў. Усё задавальняе пакуль. Каля 4 мільёнаў выходзіць. Прэміі паднімалі, разы ў два», — распавядае хлопец.
Што ж трэба, каб атрымаць 4 мільёны… Каб даведацца пра гэта звяртаюся ў газету ад МАЗа «Автозаводец».
«Ёсць, і працоўныя атрымоўваюць, ёсць, і майстры. Ваганні вялікія.
У кагосьці 1,5 мільёны, у кагосьці і 6 мільёнаў.Напрыклад, ліцейшчыкі, кавалі, гальваніка, тэрмічка. Там у людзей за шкоднасць ідуць даплаты. У іх большыя адпачынкі», — тлумачаць у газеце.
Па дарозе з МАЗу сустракаю жанчыну, у якой на заводзе працуе сын. Размеркавалі пасля вучэльні. Яна скардзіцца, што той атрымлівае толькі мільён: штрафуюць за спазненні.