Музыка77

Выйшла новая «Крамбамбуля»: «Драбадзі-Драбада»

Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах — славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песні — і нібыта тэлепартуешся на зялёныя ірландскія пагоркі ці то апынаешся ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.

На альбоме 12 песняў — класіка харватскага, славацкага, шведскага, ірландскага, французскага і іншага фолку. Ёсць і дадатковы дыск, на якім усе гэтыя песні выкананыя на мове арыгіналу. Не забыліся музыкі і пра беларускія песні.

Як можа спалучыцца шведскі фолк з беларускім поп-панкам, як прагучыць па-беларуску бессмяротны хіт Ciha woda, і што ў рэшце рэшт гэта за таямнічая «Драбадзі-драбада» — усё гэта можна даведацца, адчуць і пачуць, набыўшы альбом. А зрабіць гэта можна ў «Містэрыі гуку», ці ў супермаркетах, альбо на сайце oz.by. У вольны доступ у інтэрнэце стваральнікі яго выкладаць не плануюць. (Праўда, ад слухачоў можна ўсякага чакаць.)

Выпусціць альбом пад Новы год — удалы камерцыйны ход — па статыстыцы кампакт-дыскі займаюць у свеце другое месца (пасля парфумы) у рэйтынгу найпапулярнейшых падарункаў. А які беларускі дыск можа быць лепшым падарункам за жыццярадасную «Крамбамбулю»?

Хутка новую праграму «Крамбамбулі» можна будзе пачуць і на канцэртах. 31 снежня гурт іграе ў Маскве (Расія), клуб P!PL (Павялецкая/Дзербянёўская, 20), супольна з гуртамі «Ляпіс Трубяцкой» і Pomidor/OFF.

11 лютага «Крамбамбуля» зайграе ў Мінску, у клубе Re:Public (Прытыцкага 62).

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Усе навіны →
Усе навіны

«Скрасці столькі, колькі ён хоча, з іншых краін складаней». Як у Зімбабвэ пракаментавалі візіт свайго кіраўніка да Лукашэнкі4

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра1

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»11

Пазняк: Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк124

Памёр Віктар Адзіночанка3

Рэкі на Палессі ўжо цяпер дасягаюць узроўню вады, пры якім лімітуецца суднаходства. А лета яшчэ не пачалося4

Падчас рамонту дарогі знайшлі сейф з дакументамі ваенных часоў1

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках6

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і за Мінскам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць