Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў узмацніць кантроль за спажывецкімі цэнамі. Адпаведнае даручэнне было дадзена 27 снежня на пасяджэнні Савета міністраў.
Паводле звестак дзяржаўнага агенцтва БелТА, Мясніковіч даручыў
Ён звярнуў увагу на розніцу цэн на асобныя групы тавараў у разрэзе розных рэгіёнаў краіны. Так, паводле слоў Мясніковіча,
за 11 месяцаў гэтага года цэны на малако і малочныя прадукты ў Гродзенскай вобласці ўзраслі ў паўтара раза, у той час як у Гомельскай — у два.«І гэта пры нашай невялікай краіне і жорсткай палітыцы цэнаўтварэння», — падкрэсліў кіраўнік урада.
Тое ж самае, паводле яго слоў, адбываецца з мэбляй, якая ў Віцебскай вобласці падаражэла на 48%, а ў Мінску — у 2,2 разу.
Прырост цэн на медпаслугі ў Мінскай вобласці склаў 54%, у Магілёўскай — 85%. «Гэта не поўныя прыклады, адпаведныя службы міністэрстваў і аблвыканкамаў павінны прынцыпова адсочваць гэтыя пытанні і ліквідаваць перагібы», — запатрабаваў Мясніковіч.
Ён таксама заявіў пра неабходнасць больш жорсткага парадку імпарту.Выконваючы даручэнні кіраўніка дзяржавы, Камітэт дзяржкантролю падрыхтаваў праект указа, які зробіць больш жорсткімі закупкі па імпарце, паведаміў прэм’
Гаворка ідзе аб змяненні парадку імпарту. «Не будуць уводзіцца абмежаванні, проста парадак будзе іншы, каб пазбегнуць масавых пасрэднікаў і каб паказчыкі па імпарце былі рацыяналізаваныя», — растлумачыў Мясніковіч.
Кіраўнік урада таксама ўказаў на неабходнасць удакладніць заданні нацыянальнай праграмы развіцця экспарту і «сур’ёзна дабавіць» па імпартазамяшчэнні. Адказнымі ў гэтым пытанні вызначаны Мінэканомікі, МЗС і Акадэмія навук.
Мясніковіч нагадаў, што ўсе патрабаванні па імпартазамяшчэнні былі «ясна акрэсленыя» на нядаўнім семінары, які прайшоў пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі. На думку прэм’ера, многія міністры, кіраўнікі канцэрнаў і дэпартаментаў слаба адрэагавалі на даручэнні прэзідэнта і пратакольныя даручэнні кіраўніка ўрада. «Праца ідзе вяла, калі не безадказна», — сказаў Мясніковіч.
Ён запатрабаваў выканання пастаўленых задач і зазначыў, што часу да новага года засталося вельмі мала. Тых, хто не выканае паказчыкі, будуць чакаць дысцыплінарныя спагнанні, папярэдзіў прэм’