З 30 снежня пасольства Францыі ў Беларусі будзе выкарыстоўваць толькі папярэдні электронны запіс праз інтэрнэт для падачы дакументаў у візавую службу.
Як удакладняецца на афіцыйным сайце пасольства, гаворка не ідзе ні пра
Гэтае новаўвядзенне не адносіцца да ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў. Яны могуць падаваць дакументы ў любы працоўны час без папярэдняга запісу праз інтэрнэт, загадзя звязаўшыся з консульскай службай па тэлефоне або па электроннай пошце.
Усім астатнім суіскальнікам візы неабходна ў індывідуальным парадку запісацца для падачы дакументаў. Пасольства заклікае запісвацца загадзя, за некалькі тыдняў да мяркуемай даты.
Падрабязную інструкцыю па запісе на прыём у візавую службу можна знайсці на сайце пасольства Францыі www.