Беларуская дзяржава зробіць усё магчымае, каб кожнае дзіця было акружана клопатам і любоўю. Пра гэта заявіў 27 снежня Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у Мінску,паведамляе
Лукашэнка зазначыў, што сёлета папрасіў усіх забяспечаных людзей напярэдадні Новага года зрабіць падарункі для дзяцей. Ён выказаў удзячнасць усім, хто адгукнуўся на гэту прапанову.
«Усе вы — дзеці адной дружнай сям’і, і Радзіма, як пяшчотная маці, імкнецца сагрэць клопатам і ласкай кожнага з вас», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дзяцей. Паводле яго слоў, менавіта гэтай мэце служыць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Ён паведаміў, што найбліжэйшымі днямі таксама будзе сустракацца з тымі дзецьмі, у каго няма бацькоў, хто сустракае свята ў бальнічнай палаце, і дарыць падарункі. «Свята абавязкова прыйдзе да кожнага дзіцяці!» — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да дзяцей, якія сабраліся сёння на галоўнай ёлцы краіны, Лукашэнка зазначыў, што на свята прыйшлі самыя ініцыятыўныя, спартыўныя, добрыя і адказныя дзеці.
Афіцыйны кіраўнік дзяржавы нагадаў пра поспехі, якіх дзеці дасягнулі ў 2011 годзе. «Самае вялікае, што вы прынеслі ў гэты год, — гэта вашы поспехі. Беларускія школьнікі заваявалі 23 медалі на міжнародных прадметных алімпіядах. Значыць, вы не забыліся пра тое, што трэба вучыцца. Без вучобы гэтыя поспехі былі б немагчымыя», — зазначыў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што краіна ганарыцца поспехамі Лідзіі Заблоцкай і яе сяброў, якія з годнасцю выступілі ад краіны на дзіцячым конкурсе
Кіраўнік дзяржавы пажадаў дзецям «у дні доўгачаканых канікулаў не губляць час дарма, правесці іх весела, але з карысцю для здароўя і розуму».
На галоўную ёлку краіны запрошаны 2 тыс. 370 дзяцей ад 8 да 14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі.Гэта
Пасля маляўнічага
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца з 20 снежня па 10 студзеня па ўсёй краіне.