Як паведамляе сайт Providers.by, ад сёння «Белтэлекам» заблакаваў доступ да інтэрнэта для арганізацый Віцебшчыны, якія прымусова не змянілі настройкі DNS-сервераў.

«Белтэлекам» заблакаваў 53-і порт, па якім ідзе зварот да DNS-сервераў. Прычым пры выстаўленні аўтаматычных настроек інтэрнэт усё адно не працуе.

Пры ўключэнні ж «рэкамендаваных» настроек блакуюцца сайты з «забароненага спіса», напрыклад, сайт Хартыі’97.

Наведвальнікі сайта скардзяцца, што пры гэтым выпадкова заблакаванымі застаюцца многія сацыяльныя сеткі, сайты з антывіруснымі базамі і іншыя рэсурсы.

Афіцыйнага каментара «Белтэлекам» не дае. Дыспетчары службы тэхнічнай падтрымкі паведамляюць, што пры правільна выстаўленых настройках інтэрнэт павінен працаваць.

Такім чынам, нацыяльны аператар фактычна пачаў шантаж адміністратараў сетак — альбо будзе заблакаваны ўвесь інтэрнэт, альбо толькі Хартыя’97, Беларускі партызан і іншыя забароненыя сайты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?