Мыла «Панна Нясвіжа» мае глыбокі салодкі водар.

Мыла «Панна Нясвіжа» мае глыбокі салодкі водар.

Галіна Яшчанка заўжды марыла стварыць нешта ўнікальна беларускае.

Галіна Яшчанка заўжды марыла стварыць нешта ўнікальна беларускае.

Набыць яго можна на сайце www.karali.by.

Набыць яго можна на сайце www.karali.by.

Лагатып у выглядзе шляхетнага герба для «Karali» прыдумаў Міхал Анемпадыстаў, аўтар «Народнага альбома».

Лагатып у выглядзе шляхетнага герба для «Karali» прыдумаў Міхал Анемпадыстаў, аўтар «Народнага альбома».

Мыла «Цуд на Каляды» мае цёплы святочны водар.

Мыла «Цуд на Каляды» мае цёплы святочны водар.

Лінейка гатункаў на кожны густ.

Лінейка гатункаў на кожны густ.

У свой час Галіна Яшчанка была актывісткай «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Сёння яна любячая жонка і маці двухгадовага Настася. Працуе фінансавым кансультантам ў замежнай кансалтынгавай кампаніі «McKinsey&Company».

Яшчэ з часоў студэнцтва ў дзяўчыны была задума стварыць нешта ўнікальнае і пры гэтым сваё, беларускае. У выніку мара матэрыялізавалася ў цалкам рэальны прадукт — мыла «Karali».

Першыя пробныя партыі мыла Галіна пачала рабіць разам з сяброўкамі Таццянай Рудзеняй і Наталляй Каваль у сакавіку 2011 года. Кансультавалася як з мясцовымі «мылаварамі», так і з замежнымі спецыялістамі. Наведвала майстар-класы ў Іспаніі, краіне, для якой вытворчасць мыла — традыцыйная галіна.

На сёння распрацавана некалькі гатункаў мыла «Karali».

Назва кожнага з іх — гэта часцінка беларускай гісторыі ці прыроды. Напрыклад, «Панна Нясвіжа», «Віленскае барока», «Чырвоныя парэчкі», «Папараць», «Валошкі» альбо «Цуд на каляды».
Кожнае мыла мае асаблівы колер, пах і запакоўку.
Лагатып у выглядзе шляхетнага герба для «Karali» прыдумаў Міхал Анемпадыстаў, аўтар «Народнага альбома».
А назва Karali прыйшла ў галаву беларускаму дызайнеру Максу Брубакеру. Прывабная запакоўка для мыла — вынік творчасці і прафесіяналізму дырэктаркі «ОС-студыі» Вольгі Сакаловай. Легенды для кожнага гатунку напісала Вольга Мазурава. Надпісы на запакоўцы, а таксама ў лістку-ўкладышу прыведзены па-беларуску і па-англійску.
«Karali» пазіцыянуе сябе на рынку як мыла ручной работы шляхетнага класа (такі беларускі адпаведнік атрымала слова «luxury»).
Адметнасць брэнду — гэта выкарыстанне выключна натуральных кампанентаў.

Любое мыла складаецца з трох базавых рэчываў: вады, тлушчоў і шчолачы, а таксама дадатковых элементаў для паху і колеру.

У прамысловай вытворчасці звычайна бяруць танныя тлушчы (часта хімічныя) і дадаюць туды розныя субстанцыі дзеля павелічэння тэрміну прыдатнасці і паніжэння сабекошту
канчатковага прадукта.
Пры гэтым якасныя субстанцыі, напрыклад, гліцэрын (атрымліваецца ў выніку рэакцыі тлушчоў са шчолаччу), штучна выдаляюць
са складу мыла для выкарыстання ў больш дарагой касметыцы (напрыклад, у крэмах).
Пры ручным вырабе мыла пасля таго, як адбылася рэакцыя тлушчоў са шчолаччу, у склад можна дадаць іншыя карысныя алеі
і рэчывы. Гэтая дадатковая сумесь алеяў называецца ператлушч і яе аб’ём у мыле ручнога вырабу складае 3–10% ад масы асноўных тлушчоў (у «Karaliach» ператлушч дасягае 10%). Алеі і іншыя рэчывы з ператлушчу з’яўляюцца актыўнымі інгрэдыентамі і аказваюць дадатковы карысны ўплыў на скуру.

Існуюць два тэхналагічныя працэсы прыгатавання мыла ручнога вырабу. Першы — халодны (традыцыйны) спосаб, калі пасля змешвання інгрэдыентаў мыла цягам месяца «выспявае» пры пакаёвай тэмпературы. Другі — гарачы (прыспешаны) спосаб: пасля змешвання інгрэдыентаў мыла «гатуецца» ў духоўцы некалькі гадзінаў.

Усе гатункі мыла «Karali» робяцца традыцыйным халодным спосабам.

Цяпер для мэтаў вытворчасці Галіна арандуе невялікае памяшканне ў Мінску. Але ў перспектыве — перанос вытворчасці ў сельскую мясцовасць (сама Галіна жыве ў Валожынскім раёне). Сярод планаў на будучыню — пашырэнне асартыменту, распрацоўка новых відаў прадукцыі і выхад на замежныя рынкі збыту.

Кошт мыла «Karali» складае 29 тысяч рублёў.

Набыць яго можна на сайце www.karali.by ці заказаўшы па тэлефоне +375-44-730-79-04.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?