На Кубе ад 1 студзеня 2012 года ўступаюць у сілу змены ў рамках рынкавай рэформы, згодна з якім прыватнаму сектару будзе адкрыты доступ у сферу рознічных паслуг. З гэтага моманту цесляры, слесары, фатографы і гадзіннікавыя майстры атрымаюць магчымасць рэгістраваць прыватныя прадпрыемствы і працаваць на сябе, самастойна ўсталёўваючы графік працы і кошты.

Улады Кубы выконваюць праграму лібералізацыі эканомікі, накіраваную на пераадоленне застою і стымуляванне росту шляхам зніжэння ролі дзяржавы ў эканоміцы і заахвочвання прыватнай ініцыятывы.

Да 2016 г. урад Рауля Кастра мае намер перавесці 35–40% працаздольнага насельніцтва ў прыватны сектар.

Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 па рашэнні Фідэля Кастра ўсе прадпрыемствы на востраве былі нацыяналізаваныя. Аднак яго пераемнік і малодшы брат Р. Кастра, які прыйшоў да ўлады ў 2008 г., адкрыта назваў падобны крок памылковым.

Акрамя таго, улады маюць намер зняць некаторыя забароны на куплю-продаж прыватнай уласнасці, надаць менш цэнтралізаваны характар ​​збору даходаў, а таксама гарантаваць дзяржпрадпрыемствам незалежнасць ад міністэрстваў у пытаннях прыняцця бізнес-рашэнняў і кіравання сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?