Сталіца Чэхіі будзе самым дарагім горадам у Еўропе для турыстаў, якія вырашылі адсвяткаваць Новы год, паведамляюць чэшскія СМІ.

Навагодняя ноч-2012 у пражскім гатэлі абыйдзецца ў сярэднім у €361 за нумар для дваіх, тады як звычайна ў снежні сярэднестатыстычны кошт нумару ў чэшскай сталіцы складае €98.

Як падкрэсліваюць спецыялісты турыстычнага бізнесу, Прага стане самым недаступным горадам для святкавання 2012 года.

Аналітыкі параўналі кошты ў гасцініцах у 35 еўрапейскіх сталіцах. У Парыжы сярэдні кошт навагодняй ночы ў гатэлі складзе €239. У Венецыі, Эдынбургу і Амстэрдаме — не вышэй за €250, у Барселоне — каля €200.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?