Па дарозе з Мазыра ў Калінкавічы малады чалавек не справіўся з кіраваннем з-за няправільна абранай хуткасці і выскачыў на сустрэчную паласу. Спачатку БМВ урэзаўся ў ГАЗ, які вёз у Мазыр зняволеных, а потым лоб у лоб сутыкнуўся з «дзявяткай», якая таксама ехала насустрач.
На месцы ДТЗ загінулі трое. Гэта гора-кіроўца БМВ, а таксама маладыя кіроўца і пасажыр падбітай ім «дзявяткі». Аднаму з хлопцаў было ўсяго 19 гадоў.
Па невядомай прычыне ў ДАІ не пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што ГАЗ перавозіў зняволеных, спасылаючыся на тое, што ўсе звесткі ўдакладняюцца. Але, як нам стала вядома, зняволеныя не пацярпелі, а кіроўца аўтазака атрымаў ўдары.
0
0
0
0
0
0