Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» пераўтворыцца ў палітычную партыю. Будзе ж называцца яна Беларускай партыяй народнага адзінства.

Справа ў тым, што «Белая Русь» — не партыйная назва. «Мы павінны ўпісвацца ў традыцыйныя еўрапейскія партыйныя сістэмы», — растлумачыў Аляксандр Радзькоў.
Калі глядзець на еўрапейскія партыі з такой назвай, то найперш варта ўзгадаць Славаччыну. Там Партыя славацкага народнага адзінства існавала ў 1938–1945 гадах. Пасля захопу немцамі Чэхаславаччыны і абвяшчэння Славацкай Рэспублікі ПНА стала кіруючай у краіне. У тыя гады Славаччына была фармальна незалежнай дзяржавай, а фактычна — пратэктаратам нацысцкай Нямеччыны. Лозунгам партыі ад 1936 было «Адзін народ, адна партыя, адзін правадыр». Тым не менш, да адкрытага тэрору супраць сваіх палітычных праціўнікаў партыя не скатвалася.
У 1945 годзе Славацкая партыя народнага адзінства была цалкам забароненая, а многія яе лідары арыштаваныя.

«Народным адзінствам» называлася кааліцыя левых партый і рухаў у Чылі, якая вылучыла на прэзідэнцкія выбары 1970 года Сальвадора Альендэ. Ён перамог на тых выбарах, але ў загінуў у час вайсковага перавароту 1973 года.

Партыя народнага адзінства і згоды існуе ў Кіргізстане.

Ва Узбекістане, Таджыкістане кіруючыя партыі называюцца вельмі падобна: Народна-дэмакратычнымі. У Туркменістане — проста Дэмакратычная.
У Казахстане гэта «Нур атан» — «Святло айчыны». У дынастычным Азербайджане Аліевых — «Новы Азербайджан». У Расіі — «Адзінства». А ў Паўночнай Карэі — Працоўная партыя Карэі. Гэты людабойчы рэжым называецца «Народна-дэмакратычнай рэспублікай», дарэчы. І між іншым, там нават шматпартыйная сістэма існуе для праформы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?