Цяпер захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) у Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні, распаўсюджаны пераважна негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

З пачаткам у Беларусі зімовых канікул медыкі прагназуюць зніжэнне захваральнасці на ВРІ. У гэты час дзеці і падлеткі значна менш часу праводзяць у арганізаваных калектывах, рызыка падхапіць інфекцыю ад прастуджанага аднакласніка зніжаецца значна.

Разам з тым РЦГЭіГЗ нагадвае аб важнасці выканання прафілактычных мер — напрыклад, загартоўвання. Калі ж інфекцыі пазбегнуць не ўдалося, спецыялісты рэкамендуюць закрываць твар пры кашлі і чханні, часта мыць рукі і па магчымасці заставацца на час хваробы дома. Выкананне гэтых элементарных правіл паскорыць выздараўленне, а таксама дасць магчымасць прадухіліць распаўсюджванне віруса.

Паводле даных сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Еўрапейскім рэгіёне за бягучы тыдзень лабараторна пацверджаныя выпадкі грыпу таксама не рэгістраваліся. Частата зваротаў па медыцынскую дапамогу ў сувязі з грыпападобнымі захворваннямі і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі знаходзіцца на перадсезонным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?