Вольгу Гудкову на вуліцы збіў аўтамабіль. 24-гадовая дзяўчына памерла ў рэанімацыі.

Вольга скончыла Коласаўскі Ліцэй. Яе навучанне там прыпала акурат на самы складаны час — якраз тады Мінадукацыя сваім рашэннем ліквідавала ўстанову, і ліцэй мусіў сысці ў падполле. Яе сям’я актыўна ўдзельнічала ў абароне Ліцэя.

Пасля Ліцэя Вольга паступіла ў БДУ.

Пасля БДУ яна навучалася ў магістратуры факультэта сацыялогіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве.
Сёлета яна вучылася ўжо на другім курсе магістратуры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?