У навагоднюю ноч у Беларусі будзе невялікі мароз, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

31 снежня праз Беларусь будзе праходзіць халодны атмасферны фронт.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, месцамі мокры снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, з пераходам на паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра ў ноч на 31 снежня будзе ад мінус 5 — да плюс 2 градусаў. Днём прагназуецца каля нуля.
У ноч на 1 студзеня тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўднёвым усходзе краіны да 9 градусаў марозу на паўночным захадзе.
Днём 1 студзеня прагназуецца ад мінус 5 градусаў на паўночным усходзе да плюс 1 градуса на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. На дарогах галалёдзіца.
З 2 студзеня заходнія вятры будуць пастаўляць у Беларусь цёплыя паветраныя масы з Атлантыкі.
Часам будуць ісці ападкі: мокры снег з дажджом. Тэмпература паветра 2 студзеня ў начныя гадзіны будзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1 градуса, а па ўсходзе Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей пры праясненнях прагназуецца да 6–8 градусаў марозу. Тэмпература паветра днём складзе нуль — плюс 6 градусаў. У наступныя суткі, 3–4 студзеня, тэмпература паветра ўначы складзе каля нуля, а днём — 1–6 градусаў цяпла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?