10 студзеня на двух памежных пераходах, на мяжы Еўрасаюза з усходнімі суседзямі запланавана пратэстная акцыя польскіх памежнікаў у выглядзе «італьянскай забастоўкі».

Такое рашэнне прыняла Федэрацыя прафсаюзаў службоўцаў Польшчы на вячэрнім пасяджэнні ў Варшаве, паведаміў старшыня прафсаюза мытных службаў Марыюш Тыль:

«На мяжы Еўрасаюза будуць абраныя два памежныя пераходы. Забастоўка пройдзе 10 студзеня, пачнецца, а 12-й. Некалькі гадзін на гэтых пераходах будзе праходзіць так званая «італьянская забастоўка».

Нашыя службоўцы некалькі гадзінаў будуць рабіць вельмі пільны дагляд, тым самым выконваючы свае працоўныя абавязкі. На якіх памежных пераходах будзе праходзіць забастоўка, пакуль невядома.

Федэрацыя прафсаюзаў патрабуе ад урада аднолькавых умоваў індэксацыі заработнай платы на 2012 год усім службоўцам Польшчы. На бліжэйшы год індэксацыя заробкаў прадугледжана толькі для вайскоўцаў і паліцэйскіх. Фэдэрацыя прафсаюзаў службоўцаў Польшчы накіравала звароты да прэзідэнта, прэм’ер міністра і маршалкаў Сойма і Сената, пакуль ніводная з установаў не дала адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?