ДТЗ зафіксавана 28 снежня ў 7.45 раніцы на вуліцы Паўночнай.

36-гадовая мясцовая жыхарка пераходзіла праезную частку ва неўстаноўленым месцы. Спачатку жанчыну збіў аўтамабіль «ВАЗ 21093», якім кіраваў 61-гадовы жыхар Кобрына. Ад удару пешаход упала.

У гэты час на дарогу з двара заднім ходам на «Аўдзі-100» выязджаў 40-гадовы мясцовы жыхар. Ён ўчыніў наезд на жанчыну, якая не паспела падняцца.

Пацярпелая з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу і пераломам скроневай косці шпіталізавана ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пешаход была абазначана святлоадбівальнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?