Андрусь Крэчка асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Сам ён звязвае затрыманне з тым, каб не змог паўдзельнічаць у акцыі 31 снежня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Крэчка сёння ў 11.35 даслаў смс-паведамленне, што яго вязуць у РУУС Савецкага раёна Мінска. Затрымалі яго дома супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. У наступным смс ён напісаў, што знаходзіцца ў кабінеце начальніка крымінальнага вышуку, які ў той момант быў на абедзе. Малады чалавек таксама паведаміў, што яго не білі. А вінавацяць у дробным хуліганстве — нібыта лаяўся. На яго склалі адпаведны пратакол. Не выключана. Па інфармацыі ПЦ «Вясна», Андрэя даставілі ў суд.

29 снежня ў 12.30 міліцыянты прыйшлі і да моладзевага актывіста АГП Аляксандра Сцепаненкі. Патлумачылі, што ён неадкладна мусіць праехаць у РУУС Першамайскага раёна сталіцы. Прычыну яму не назвалі.

Магчыма, гэта прэвентыўныя арышты, каб не дапусціць антылукашэнкаўскіх акцый у навагоднюю ноч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?