Тэлевядучы спыніў кантракт з каналам АНТ і пераязджае жыць у Маскву. Як кажа сам Арташэс, сыход з АНТ звязаны выключна з магчымасцю павялічыць свой прафесіяналізм, а не з-за фінансавага складніку.

"З'явілася магчымасць сысці ў сур'ёзную журналістыку і змяніць амплуа.
Мне даўно хацелася праявіць сябе ў творчай працы. А спорт, безумоўна, застанецца ў маім жыцці як хобі, - сказаў Антанян. - Зразумела, я вельмі ўдзячны АНТ, праца на гэтым канале мне шмат чаго дала".

На тэлевізійным канале газеты «Комсомольская правда» ў Маскве Арташэс будзе весці штодзённыя эфіры.

- Я буду вядучым Радыё і ТБ «КП». Да мяне штогадзіну будуць прыходзіць у госці новыя персанажы з розных галін: палітыкі, прадстаўнікі шоу-бізнэсу, эканомікі... Сёння гэта вельмі папулярны жанр -- «Размоўнае тэлебачанне». Калі я яшчэ спрабаваўся, мне далі магчымасць правесці некалькі эфіраў. Адна з тэм была прысвечана выбарах у Дзярждуму, а наступныя, гэта, зразумела, прэзідэнцкія выбары РФ. Перспектыва пагутарыць з палітычнай элітай Расіі мяне захапляе.

Нагадаем, што нядаўна АНТ пакінуў Тэнгіз Думбадзэ, а ўвесну з канала канчаткова сышоў Сяргей Дарафееў, які правёў 19 снежня 2010 г. вельмі вострую праграму "Выбар".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?