Каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Прычыны — нездавальняючая работа прафкама, нізкія заробкі.

24 снежня па ініцыятыве гранітаздабытчыкаў у Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў і будаўнікоў на чале з яго старшынём Мікалаем Зіміным.

Толькі ў ходзе сустрэчы каля 200 чалавек выказалі жаданне перайсці ў незалежны прафсаюз.

Зараз на «Граніце» створана першасная незалежная прафсаюзная арганізацыя, абрана кіраўніцтва выканаўчага бюро і кантрольная камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?