У Беларусі месячная мінімальная заработная плата (МЗП) з 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена ў памеры 1 млн рублёў, пагадзінная — 5 тыс. 930. Гэта рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 9 снежня 2011 года %1666, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы» ўстаноўлена прававая аснова вызначэння МЗП і яе прымянення. Мінімальная заработная плата прымяняецца выключна ў сферы працоўных адносін як дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы за работу ў нармальных умовах пры выкананні ўстаноўленай нормы працы і забяспечвае сацыяльную абарону работнікаў.

Памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з’яўляецца абавязковым у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Суадносіны памераў мінімальнага заробку і мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек на пачатак 2012 года складуць 112,8%.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 17 кастрычніка 2011 года № 99 мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чарырох чалавек на перыяд з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года зацверджаны ў памеры 886 тыс. 450 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?