Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём у многіх раёнах невялікі снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 1°С, днём ад мінус 2 да плюс 3°С.

У Мінску ў суботу, 31 снежня, ноччу без істотных ападкаў, днём часам невялікі снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём ад мінус 1 да плюс 1°С.

У нядзелю, 1 студзеня, па Беларусі ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём па ўсходзе краіны кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С,

па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 8°С, днём ад мінус 5 да плюс 2°С.

У панядзелак, 2 студзеня, ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж), месцамі туман, галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература ноччу ад мінус 5 да плюс 2°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 8°С, днём ад мінус 1 да плюс 6°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?