У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 29 снежня прайшлі «Літаратурныя Каляды», у межах якіх удзельнікі аб’яднання «Літаратурнае прадмесце» правялі аўкцыён «мусаў».

«Мусы» — непатрэбныя рэчы, якія хобіты, героі прозы Толкіена, дарылі адзін аднаму з нейкай нагоды. Удзельнікі аб’яднання «Літаратурнае прадмесце» таксама вырашылі пакапацца ў сваіх кладоўках. Лотамі на аўкцыёне сталі кнігі, часопісы, дыскі, флэшкі, сшыткі і нават крыштальная чарка, якая, паводле слоў яе былога ўладальніка, прызначаецца не для спіртнога, а для супакойлівых кропляў на піку літаратурнага поспеху.

Як папярэдзілі ўдзельнікаў арганізатары мерапрыемства, галоўнае на такім аўкцыёне — так прарэкламаваць непатрэбную рэч, каб яе захацелася купіць. Дарэчы, пакупкі ажыццяўлялі не за беларускія рублі і нават не за ўмоўныя адзінкі — для аўкцыёну былі надрукаваны спецыяльныя «літаратурныя» грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?