У Кітаі знішчаны каля 44 тысяч старажытных помнікаў архітэктуры, і каля 10 тысяч знаходзяцца ў жудасным стане, са спасылкай на афіцыйную заяву уладаў, паведамляе расійская служба «Бі-бі-сі».

Да гэтых высноў спецыялісты прыйшлі па выніках перапісу помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Як перадае дзяржаўнае тэлебачанне Кітая, многія з іх не былі надзеленыя адпаведным статусам, які прадугледжвае абарону ад зносу.

Большую частку будынкаў знеслі, каб даць дарогу будаўніцтву новых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?