Пасля правядзення ўнутранага расследавання рэдакцыя ўзламанага невядомымі сайта «Хартыя’97» будзе звяртацца ў кіберпаліцыю Літвы, паведаміла рэдактар рэсурсу Наталля Радзіна.

Паводле яе слоў, цяпер служба тэхнічнай падтрымкі сайта разбіраецца ў сітуацыі. Тэрмін аднаўлення працы рэсурсу — ад аднаго да некалькіх дзён.

Сайт charter97.org быў узламаны 29 і 30 снежня.
У першы дзень зламыснікі размясцілі на ім матэрыял з абразамі на адрас Ірыны Халіп — журналісткі, жонкі зняволенага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава і выдалілі частку архіва. Пасля гэтага пачалася DDoS-атака. 30 снежня невядомыя замянілі змест аднаго з матэрыялаў, размясціўшы абразы на адрас Радзінай.

Служба тэхпадтрымкі часова заблакавала доступ да рэсурсу. Паводле меркавання рэдактара сайта, узлом і DDoS-атака — справа рук беларускіх спецслужбаў, і справа можа дайсці да фізічнай расправы з журналістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?