Гэта здарылася 30 снежня. Mfront.net — сайт маладафронтаўцаў. Цяпер сайт не загружаецца. Атакі на яго здараліся і раней. Кожны раз сайт, аднак, паспяхова аднаўляў працу.

Малады фронт — юнацкая арганізацыя, якая выступае супраць дыктатуры і за нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

Арганізацыя маладафронтаўцамі яскравых вулічных акцый і актыўная прапаганда сваіх ідэй сярод моладзі выклікалі рэпрэсіі лукашэнкаўцаў.
Улады шмат разоў адмаўлялі моладзі ў рэгістрацыі. Лідары арганізацыі Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў застаюцца ў турме. Для Дашкевіча — гэта ўжо другі тэрмін.
У краіне дзейнічае афіцыёзны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, створаны для кантролю над моладдзю і прамывання яе мазгоў.
Сам факт існавання непакорнага яму МФ уяўляецца ўладам пагрозай. У той жа час маладафронтаўцы выклікаюць павагу моладзі сваёй прынцыповай беларускамоўнасцю і нонканфармізмам.
29 і 30 снежня быў таксама ўзламаны самы папулярны сайт БелНэту — Charter97.org,
які мае інтэрнэт-аўдыторыю ў 20 разоў большую, чым галоўны рупар лукашэнкаўскай прапаганды — газета «Советская Белоруссія».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?