Тэлеканал Euronews быў адключаны ў сетках МТІС у Мінску 1 студзеня 2012 г. у 00:02.

З 1 студзеня абаненты МТІС, найбуйнейшага аператара кабельнага тэлебачання, паслугамі якога карыстаюцца каля 80% жыхароў сталіцы, не змогуць глядзець папулярны канал Euronews. Замест яго ў эфіры з’явіцца канал «НТВ+ Кінаплюс».

У інфармацыйнай службе МТІС паведамляюць, што «такое рашэнне было прынята кіраўніцтвам», не ўдакладняючы прычыны.

Падчас адключэння расійскага тэлеканала ТНТ у маі 2011 года ён некалькі месяцаў заставаўся ў лічбавым пакеце канала, які трансляваўся ў тэставым рэжыме. Euronews жа будзе адключаны цалкам.

Euronews заставаўся адзіным незалежным навінным тэлеканалам, які свабодна трансляваўся ў Мінску. У нашай краіне вяшчала расійская рэдакцыя канала, нядаўна свая служба была адкрыта і ва Украіне.

Тэлеканал даваў інфармацыю пра значныя палітычныя падзеі ў жыцці краіны — масавыя затрыманні падчас акцый пратэсту, суды над палітычнымі вязнямі.

Сярод іншых каналаў, якія будуць адключаныя — 7ТВ, TV RAY. Замест іх з’явяцца ТВ3, ТВ 1000 Action. А на канале 8-га канала ўначы будзе ісці Fashion One.

Каб адключыцца ад паслуг МТІСа, можна пазваніць па нумару 218-09-09 і пакінуць сваю заяўку.

У Беларусі няма незалежнага тэлебачання. Усе тэлеканалы кантралююцца лукашэнкаўцамі і іх абслугоўваюць. Адзіны незалежны тэлеканал «Белсат» даступны толькі ўласнікам спадарожнікавых антэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?