Станіслаў Антонавіч Багданкевіч з унукам Станіславам Антонавічам.

Станіслаў Антонавіч Багданкевіч з унукам Станіславам Антонавічам.

Прафесар Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў вёсцы Шапавалы. Цяпер гэта край Валожынскага раёна, а тады быў край Заходняй Беларусі. Каб палякі і Масква правялі мяжу трохі заходней, то наўрад ці Стасік паявіўся б на свет. У вёсках па іншы бок мяжы ў тыя гады саветы вынішчылі амаль усіх мужчын-гаспадароў. Але гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Гэты выраз адносіцца і да дзейнасці самога Багданкевіча ў 1990-х. Ён смела процістаяў ідэі пераходу Беларусі на расійскі рубель. Дасягнуўшы вышынь у сваёй выкладчыцкай дзейнасці, вылучаны на высокую наменклатурную пасаду, ён без страху і папроку ўключыўся ў стварэнне незалежнай, грамадзянскай палітычнай сілы — Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І калі пасля Плошчы-2010 Лябедзька апынуўся ў турме, а партыйны кандыдат Раманчук — на БТ, Багданкевіч прыняў на сябе адказнасць за партыю зноў.

Праф. Багданкевіч расказаў нядаўна ў інтэрв’ю «Салідарнасці»: «Міхаіл Чыгір яшчэ ў рангу прэм’ера перадаваў словы Лукашэнкі: хай Багданкевіч трохі пасядзіць, і я прапаную яму іншую пасаду. Але мяне не цікавіла іншая пасада, мяне цікавіла дэмакратыя, еўрапейскія каштоўнасці. Я перакананы, што беларусы годныя жыць так, як жывуць еўрапейцы. Таму я і пайшоў у палітыку».

Асабісты лёс праф. Багданкевіча таксама няпросты. Яго першая жонка памерла ў 43 гады. Паставіўшы на ногі дзяцей, ён ажаніўся другі раз. Калі яму было 60, у яго нарадзіўся трэці сын.

Многая лета, прафесар Багданкевіч!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?